Спадчына: Раснянская Свята Міхайлаўская царква
Панядзелак, 21 Сакавік 2022 16:36
2022 г. – 20 гадоў з часу пабудовы Свята-Міхайлаўскай царквы ў аг. Расна (Камянецкі р-н; 2002)
Свята-Міхайлаўская царква аг. Расна Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці была заснавана ў лютым 1991 г. Але праваслаўнае жыцце прыхода пачало сваё існаванне нашмат раней і мае сваю гісторыю. З скупых архіўных матэрыялаў правамерна выказаць здагадку, што Раснянскі праваслаўны прыход існаваў з моманту першай згадкі пра Расна (1466).